Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА
Паліну Шарэнду-Панасюк перад самым Новым годам кінулі ў ШІЗА на 10 сутак.

“Да гэтага Паліна ўжо больш за два месяцы знаходзіцца ў ПКТ (памяшканні камернага тыпу). Такім чынам адміністрацыя калоніі №24 Зарэчча ў асобе палкоўніка ўнутранай службы Дзмітрыя Мікалаевіча Курловіча “павіншавала” Паліну з надыходзячымі святамі, зрабіўшы і без таго невыносныя ўмовы проста катавальнымі. Паліна сустрэне Новы год у прамерзлым падвале на абабітай жалезам драўлянай лаве замест ложку”, – паведаміў муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда ў сацыяльных сетках.
Паліна Шарэнда-Панасюк – грамадская актывістка, якую пераследавалі за грамадзянскую пазіцыю. Яе асудзілі на 3 гады.
Беларускае Радыё Рацыя
