Паліну Шарэнду-Панасюк перавялі ў ПКТ
У памяшканне камернага тыпу на паўгады перавялі грамадскую дзяячку з Берасця Паліну Шарэнду-Панасюк.
Да гэтага палітзняволеную змяшчалі ў ШІЗА 40 сутак запар. Адпаведную інфармацыю атрымліваў з лістоў яе муж Андрэй Шарэнда, пра гэта распавяла праваабаронца Ганна:
– Яе нарэшце выпусцілі з ШЫЗА, яна выйшла, але праз некалькі дзён, як стала вядома з аднаго яе ліста, 9-га кастрычніка яна выйшла, а 12-га яе змясцілі ў ПКТ. Там на працягу трох дзён, дзе яга знаходзілася ў звычайных умовах, ёй нарэшце перадалі пасылку ад сваякоў.
Праваабаронца дадала, не выключана, што праз злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі на яе могуць таксама завесці новую крымінальную палітычна матываваную справу.
Беларускае Радыё Рацыя