Паліну Шарэнду-Панасюк прызналі „схільнай да нападу на адміністрацыю”



Адміністрацыя гомельскай жаночай калоніі паставіла трох палітзняволеных жанчын на прафілактычны ўлік як „асобаў, схільных да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў”. Гэта берасцейская актывістка „Еўрапейскай Беларусі” Паліна Шарэнда-Панасюк, а таксама сёстры Анастасія і Вікторыя Міронцавы.

Паліна Шарэнда-Панасюк асуджаная на два гады калоніі агульнага рэжыму, яна адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні. 

Беларускае Радыё Рацыя