Паліну Шарэнду-Панасюк трэці раз змясцілі ў ШІЗА
Працягваецца ціск на грамадскую дзяячку Паліну Шарэнду-Панасюк. Трэці раз палітзняволеную змясцілі ў ШІЗА.
Адпаведную інфармацыю ў сацыяльных сетках змясціў яе муж Андрэй Шарэнда, які зараз знаходзіцца па-за межамі Беларусі. Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў гомельскай папраўчай калоніі №4. На яе склалі тры пратаколы за нібыта парушэнне дысцыпліны, а таксама за тое, што трымала рукі ў кішэнях.
У ШІЗА Паліна Шарэнда-Панасюк змешачаная на дзесяць дзён. Таксама вядома пра тое, што яна пастаўлена на прафілактычны ўлік як „асоба, схільная да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю, хуліганскіх праяваў».
Беларускае Радыё Рацыя
