Палітолаг Валерыя Касцюгова знаходзіцца на Акрэсціна
Затрыманая 31 чэрвеня палітолаг і кансультант Валерыя Касцюгова знаходзіцца ў ізалятары на Акрэсціна.
Пра гэта паведаміла ў Твітары яе дачка Анастасія. Яна падкрэслівае, што мужа Касцюговай і яе бацьку адпусцілі.
Па якой справе забралі Касцюгову і ў якім яна стасусе, дагэтуль невядома.
Пра тое, што да Валерыі Касцюговай прыйшлі з ператрусам, паведаміў аналітык Павел Усаў.
Пазней ён напісаў, што ператрус у кватэры палітолага праводзіў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.
Беларускае Радыё Рацыя