Паліцыя затрымала чалавека, які паказаў азадак у час выступу Джамалы на «Еўрабачанні»
Мужчыну, які сцягнуў штаны і паказаў азадак падчас выступу Джамалы на фінале конкурсу «Еўрабачанне-2017» у Кіеве, затрымала паліцыя. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Украіны Арсен Авакаў на сваёй старонцы ў Facebook.
У той момант, калі Джамала выступала як мінулагодняя пераможца на фінале конкурсу, на сцэну выйшаў мужчына ў сцягу Аўстраліі і зняў штаны. Як аказалася, мужчына — украінскі пранкер Віталь Сядзюк.
Сам Сядзюк патлумачыў свой учынак асабістым хобі, бо «неафіцыйна працуе правакацыйным журналістам», паведаміў Авакаў. Кіраўнік МУС адзначыў, што Сядзюк быў затрыманы аховай конкурсу пры ўдзеле паліцыі. Ён, па словах Авакава, «аказваў супраціў пры затрыманні».
«У парадку арт.208 КПК Украіны затрыманы на 72 гадзіны да суда, які абярэ яму заўтра меру стрымання па арт.296 ч.3 – ад штрафу да пяці гадоў пазбаўлення волі», – напісаў Авакаў.
Кіраўнік МУС таксама назваў Седзюка «ганьбай краіны», дадаўшы, што ён «зможа рэалізоўваць сваё хобі ў турэмнай камеры ізалятара часовага ўтрымання».
Паводле rbc.ru