Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю
Палітвязень Алег Якунін выйшаў на волю, якога затрымалі 17 лютага.

Згодна з версіяй абвінавачвання, 9 лютага ён напісаў два словы: „Стоп Лукашэнка” і „Стоп Лука”. Адзін надпіс быў на фасадзе дома па вуліцы ГОБК у Берасці, другі — на прыпынку грамадскага транспарту. Камунальнікі выставілі да Якуніна прэтэнзіі. На судзе заявілі пазовы адразу два прадпрыемствы: КУП ЖРЭУ і ГУП ДЭП. Яны запрасілі 25 рублёў сорак адну капейку і 54 рубель дзевяноста тры капейкі адпаведна за пашкоджанне маёмасці. 13 красавіка ў судзе Ленінскага раёна Берасця палітвязня асудзілі да трох месяцаў арышту.
Тэрмін Алег Якунін адбываў у берасцейскім СІЗА-7, а сёння ёй выйшаў на волю.
Паводле novychas.online
