Палітвязень Анатоль Пугач сустракае дзень народзінаў за кратамі



Палітвязень з Берасцейшчыны Анатоль Пугач сёння адзначае свой Дзень народзінаў.

Анатоль Пугач абвінавачаны па арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Яго затрымалі па прыездзе ў Беларусь. У мужчыны выявілі анкалагічнае захворванне, таму ён прыехаў на радзіму, каб прайсці абследаванне. Спачатку быў затрыманы на суткі паводле артыкула 19.11 Адміністрацыйнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а пасля быў прад’яўлены крымінальны артыкул. Прысуд – год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Ліставаць можна ў папраўчую калонію №1.

Беларускае Радыё Рацыя