Палітвязень Гундар даслаў з калоніі першы ліст
Рэпрэсіі ў Беларусі. Палітвязень Уладзімір Гундар даслаў з калоніі першы ліст.
6 чэрвеня Гарадзенскі абласны суд пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап. Пра гэта піша ПЦ Вясна.
Дачка Гундара ў фэйсбуку напісала, што ад Уладзіміра прыйшоў першы ліст: „Піша, што пачуваецца нармальна і ў яго пасля ўсіх гадоў несправядлівага зняволення, з’явілася магчымасць пісаць за сталом, а не на каленку. Вельмі знерваваўся, што нас пазбавілі законнага спаткання. І яшчэ адна непрыемная сітуацыя, што ў працэсе этапу страціў два сшыткі са сваімі біблейскімі складанкамі”.
Цяпершні адрас Уладзіміра Гундара: ПК № 2. 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1
На канвертах трэба пазначаць «карантын».
Беларускае Радыё Рацыя