Палітвязень Ігар Банцэр выйшаў на волю
17 снежня на волю выйшаў рок-музыка Ігар Банцэр, асуджаны на паўтара года „хіміі”, паведамляюць праваабаронцы „Вясны”.

За перформанс у выглядзе танца без штаноў перад машынай міліцыі Банцэра прызналі вінаватым у хуліганстве. Падчас суду ён больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку.
Падчас адбыцця прысуду яму прысудзілі перавод у калонію, але потым суд іншай інстанцыі адмяніў гэтае рашэнне. З 25 лістапада Банцара 22 дні трымалі ў карцары.
