Палітвязень Ігар Комлік на волі



Галоўнага бухгалтара прафсюзу РЭП Ігара Комліка выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку старшыня Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.

Ігар Комлік — галоўны бухгалтар прафсаюза РЭП. Яго затрымалі 2-га жніўня пасля ператрусаў у офісе прафсаюза, а таксама ў яго дома. Ігар Комлік быў накіраваны ў менскі Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. 

Беларускае Радыё Рацыя

Фота facebook.com/ViasnaHumanRights