Палітвязень Іван Ніканаў збег у Літву
Палітвязень Іван Ніканаў збег з Беларусі ў Літву, паведамляюць праваабаронцы.
Ён быў асуджаны на тры гады „хіміі” з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Пакаранне адбываў са студзеня ў Пружанскім раёне Берасцейскай вобласці.
Ніканаву 23 гады, ён — студэнт БДУІР. Затрыманы за ўдзел у пратэстах 2020-га ў кастрычніку мінулага года, знаходзіўся ў СІЗА № 1. 22 снежня мінулага года прызнаны вінаватым ва ўдзеле ў „групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”. Быў вызвалены ў зале суда да адпраўкі для адбыцця пакарання.
Праваабаронцы прызналі Івана Ніканава палітвязнем у лістападзе мінулага года.
Беларускае Радыё Рацыя