Палітвязень Леанід Судаленка мае праблемы з вачыма



Палітзняволены кіраўнік Гомельскага аддзялення “Вясны” Леанід Судаленка днямі сустрэўся з жонкай Аксанай. Спатканне ў СІЗА пары далі нечакана, заяву разгледзелі аператыўна. Сустрэча доўжылася дзве гадзіны ў адмыслова абсталяваным пакоі праз шкло, з дапамогай тэлефонных трубак. Пасля Аксана распавяла, што муж трымаецца малайцом, стараецца яе падтрымліваць. Але выглядае крыху стомленым, у яго вялікая нагрузка на вочы. Яшчэ на волі ў Леаніда Судаленкі былі праблемы са зрокам, у зняволенні яму патрэбнае больш яркае святло, бо ён шмат піша лістоў і розных хадайніцтваў. Ён папрасіў перадаць яму ў СІЗА пэўныя лекі.