Палітвязень Мікалай Чарняўскі выйшаў на волю



Палітвязень Мікалай Чарняўскі адбыў пакаранне і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы. Ён адбываў тэрмін у бабруйскай калоніі №2.

Жыхар Гарадка, 35-гадовы працоўны Мікалай Чарняўскі, быў прыгавораны да 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Мужчына быў прызнаны вінаватым па двух артыкулах КК: 369 – „абраза прадстаўніка ўлады” і 365 „умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў”.