Палітвязень Павел Вінаградаў просіць дапамагчы дзецям
Павел Вінаградаў просіць дапамагчы ягоным дзецям, пакуль ён у турме. Грамадзкі актывіст з Бярэзані, затрыманы тыднем раней АМАПам, пакінуў ліст на выпадак, калі яго пасадзяць. У сваім звароце Вінаградаў адзначыў, што ягоная сям’я не з’яўляецца беднай у класічным разуменні, аднак ягоная адсутнасць з прычыны арышту істотна змяньшае магчымасць дапамогі дзецям. Таму ён прапаноўвае людзям аказаць якую-небудзь дапамогу жонцы і дзецям, а яму самому пісаць лісты за краты, на якія ён паспрабуе адказаць.
Паводле жонкі, Святланы Вінаградавай, на мужа завялі тры крымінальныя справы. 28 снежня Вінаградава зноў прызналі палітычным зняволеным.
