Палітвязень Сяргей Пятрухін у турме парэзаў сабе вены



Берасцейскі блогер, палітвязень Сяргей Пятрухін, які цяпер знаходзіцца ў турме N4 горада Магілёва, быў змешчаны ў карцар пасля таго, як ён парэзаў сабе вены, пра гэта паведаміў магілёўскі актывіст Уладзімір Шанцаў.

Прычына – жудасная антысанітарыя ў камеры, куды яго перавялі, і немагчымасць знаходжання з прысутным там кантынгентам.

Цяпер стан палітвязня здавальняючы.

Пятрухін знаходзіцца ў карцэры з 25 лютага, і будзе там да 17 сакавіка.

Нагадаем, блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава абвінавачваюць на падставе часткі 1 артыкула 342 КК – «Арганізацыя групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады».

Ім пагражае да трох гадоў калоніі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Наша Ніва