Палітвязень Цімур Рызапур быў кінуты ў ШІЗА



Амаль што год – столькі за кратамі па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь або за ўдзел у масавых беспарадках знаходзіцца берасцейскі палітвязень Цімур Рызапур.

Ён быў затрыманы летась 30 верасня, – распавяла яго жонка Алена Рызапур:

–  Апошняя інфармацыя была, што ён 10 дзён адседзеў у ШІЗА, як мне растлумачылі, за невыкананне нормы. Яго пазбавілі пасылак, тэлефанаванняў, яго пазбавілі сустрэчаў, яму не аддалі абутак, які я дасылала.  І мне нават не растлумачылі па якой прычыне яму не далі абутак. Яму зрабілі дзве базавых, а павінна быць пяць. І пасля выхаду з ШІЗА ён мне змог патэлефанаваць толькі праз два месяцы.

Цімур Рызапур зараз знаходзіцца ў выпраўленчай калоніі №1. Яму прысуджана 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: vk.com