Палітвязень Уладзімір Мацкевіч галадае 10-ты дзень
З аўторка Уладзімір Мацкевіч плануе перайсці на сухую галадоўку. Як вядома, зняволены філосаф абвясціў 4-га лютага галадоўку пратэсту, дамагаючыся змены меры стрымання на падпіску аб нявыездзе, завяршэння следчых дзеянняў і прызначэння даты суда.
Мацкевіча, якому 65 гадоў, затрымалі ў жніўні 2021 году. Яго вінавацяць у арганізацыі групавых дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак. Ён сядзіць у турме на вуліцы Валадарскага ў Менску. Калегі Мацкевіча заклікаюць пісаць лісты ў СК і пракуратуру з пытаннем, чаму нічога не робяць.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com