Палітвязень Уладзімір Мацкевіч восьмы дзень трымае галадоўку
Філосаф-палітвязень Уладзімір Мацкевіч восьмы дзень, з мінулай пятніцы, трымае галадоўку ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага.
Ён патрабуе, каб яго выпусцілі пад падпіску пра нявыезд, завяршылі следчыя дзеянні і прызначылі дату суда. Як вядома, Мацкевіча затрымалі 4 жніўня і вінавацяць у „арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак”.
Калі гэтыя патрабаванні не будуць выкананыя, то філосаф з 14 лютага паабяцаў пачаць сухую галадоўку.