Палітвязні Дзяніс Хазей і Павал Мазько святкуюць свой дзень народзінаў за кратамі
У кастрычніку на Берасцейшчыне палітвязні Дзяніс Хазей і Павал Мазько святкуюць свой дзень народзінаў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці заклікаюць выкарыстоўваць кожную нагоду і дасылаць лісты і паштоўкі ў месцы зняволення:
„Жыхар Берасцейшчыны Дзяніс Хазей святкуе свой 18-ты дзень народзінаў сёння, 9 кастрычніка. Фігуруе па справе аб масавых беспарадках у Берасці, якія адбыліся 10 жніўня мінулага года ў абласным цэнтры. Прысуджана тры гады пазбаўлення волі. Зараз знаходзіцца ў выхаваўчай калоніі №2 у Бабруйску.
А 21 кастрычніка, літаральна праз два тыдні, свой 19-ты дзень народзінаў адсвяткуе жыхар Берасця Павал Мазько. Палітвязень асуджаны за ўдзел у берасцейскіх масавых беспарадках па частцы 2 артыкула 293 крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь”.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя