Палітвязні Уладзімір Аляксееў і Раман Яварчук сустракаюць дні народзінаў



2 і 3 снежня – у палітвязняў з Берасцейшчыны будуць дні народзінаў. За кратамі па крымінальных палітычна матываваных справах свята сустракаюць Уладзімір Аляксееў і Раман Яварчук.

Палітвязень Уладзімір Аляксееў мае Дзень народзінаў 02 снежня. Яму былі прад’яўленыя абвінавачванні адразу па трох артыкулах – арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады, арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі і арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп. Жыхару Баранавічаў прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу або хімія. Ліставаць да палітвязня можна ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу № 39.

У сваю чаргу 03 снежня Дзень нараджэння за кратамі святкуе палітвязень Раман Яварчук. Яму прад’яўленыя абвінавачванні па арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў і арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады. Прысуд — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу („хімія”). Дакладнае месца знаходжання не вядомае. Папярэдне мужчына знаходзіўся на волі пад закладам.

Беларускае Радыё Рацыя