Палітвязня Алега Рубца ўжо месяц трымаюць у ШІЗА
Палітвязня Алега Рубца ўжо месяц трымаюць у ШІЗА. Па рашэнні наваполацкай суддзі Вольгі Баліка палітзняволенага пінчука Алега Рубца ў чэрвені 2022 года перавялі на тры гады ў следчую турму № 8 г. Жодзіна.
Узмацненне рэжыму Алегу ініцыявала адміністрацыя наваполацкай калоніі №1. У лютым яго закінулі ў ШІЗА на 40 сутак. Пасля гэтага яго змясцілі ў ПКТ, а таксама пазбавілі перадач, званкоў і спатканняў. Сёння, 28 студзеня, роўна 900 дзён як хлопец знаходзіцца за кратамі. Стала вядома, што з 24 снежня яго змясцілі ў ШІЗА.
Нагадваем, Алега затрымалі 10 жніўня 2020 года за ўдзел у масавых беспарадках у ноч з 9 на 10 жніўня ў Пінску (ч. 2 арт. 293 КК). Пры затрыманні быў моцна збіты. 30 красавіка Рубцу прысудзілі 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
Крыніца: ПЦ “Вясна”