Палітвязня Алеся Пушкіна ўключылі ў спіс экстрэмістаў



Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі абнавіла спіс фізічных асоб, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці. 29 красавіка ў яго ўключылі яшчэ 29 чалавек, сярод іх – мастак Алесь Пушкін. Усяго ў спісе – 219 чалавек.

30 сакавіка Алесю Пушкіну прысудзілі 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў “распальванні варажнечы”. А справа тычылася партрэта ўдзельніка беларускага пасляваеннага падполля Яўгена Жыхара, які ў быў выстаўлены на выставе ў “Цэнтры гарадскога жыцця” у Гародні.

Беларускае Радыё Рацыя