Палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў
Берасцейскага палітвязня Аляксандра Кабанава перавялі на турэмны рэжым у Магілёў.

Такое рашэнне 14 снежня прыняла суддзя Наваполацка Ірына Жарава. Праз тыдзень пасля суда блогера Аляксандра Кабанава з наваполацкай калоніі №1 перавялі ў магілёўскую турму №4. Раней у калоніі Аляксандра пакаралі шасцю месяцамі памяшкання камернага тыпу за “сістэматычныя парушэнні правілаў утрымання”. У адным з лістоў палітвязень выказваў думку, што гэта можа здарыцца. Ён адзначае, што ў яго амаль не будзе перадач і спатканняў.
Аляксандр Кабанаў быў асуджаны разам з блогерам Сяргеем Пятрухіным на тры гады пазбаўлення волі. Яго абвінавацілі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак і знявазе прадстаўніка ўлады. Блогераў затрымалі летась у чэрвені.
Беларускае Радыё Рацыя
