Палітвязня Аляксандра Плескацэвіча перавялі з „хіміі” ў бабруйскую калонію
Палітзняволенага Аляксандра Плескацэвіча пасля 20 сутак у ШІЗА міліцыянты прывезлі ў папраўчую ўстанову, каб той забраў свае рэчы. Пасля гэтага яго перавялі ў магілёўскую турму. Паведамлялася, што ва ўстанову яго прывезлі са шматлікімі слядамі збіцця.
Цяпер стала вядома, што палітвязню змянілі пакаранне на больш жорсткае — яго перавялі ў папраўчую калонію № 2.
Аляксандра асудзілі за „хуліганства”, а менавіта за тое, што пакінуў надпісы і расфарбоўваў белай і чырвонай фарбамі хаты, слупы і будынкі ў сваёй вёсцы.
Беларускае Радыё Рацыя