Палітвязня Андрэя Новікава 39 дзён утрымліваюць у ШІЗА
Па інфармацыі праваабаронцаў, Андрэя Новікава змясцілі ў штрафны ізалятар яшчэ 12 лютага і будуць там утрымліваць да 27 сакавіка. Прычыны пакуль невядомыя.

Палітвязня, які падчас прадвыбарчай кампаніі 2020 года быў валанцёрам ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай, утрымлівалі 7 месяцаў у межах «справы Ціханоўскага». 26 лістапада 2020 году Новікава дэпартавалі ў Расею, забараніўшы наведваць Беларусь цягам 10 гадоў. Але мужчына ўсё ж такі прыехаў у Беларусь, каб наведаць жонку з дзецьмі.
5 жніўня палітвязня асудзілі за да двух з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і незаконнае перасячэнне мяжы.
