Палітвязня Андрэя Сачэўку ў калоніі змясцілі ў ШІЗА
20 гадоў таму
У верасні 2022 года Андрэя асудзілі да 6 гадоў калоніі за каментары ў адным з гарадзенскіх тэлеграм-каналаў паводле ч. 1 арт. 130 і ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Вядома, што ён напісаў каментары ў ноч з 11 на 12 жніўня 2020 года, калі ішлі жорсткія разгоны пратэстоўцаў.
Паводле @MAYDAYMog, Сачэўку з 19 чэрвеня адміністрацыя бабруйскай калоніі змясціла ў ШІЗА на 10 сутак, а пазней працягнула тэрмін яшчэ на 10 сутак. Паведамляецца, што ў атрад, у якім знаходзіцца палітвязень, прыйшоў супрацоўнік калоніі Навічыхін і наўпрост заявіў, што трое чалавек, у тым ліку і Андрэй, змяшчаюцца ў ШІЗА.
Вядома, што палітвязень мае разлад асобы.
