Палітвязня Антона Сташэўскага перавялі ў магілёўскую калонію
Палітвязня Антона Сташэўскага перавялі ў магілёўскую калонію.

Антон Сташэўскі — валанцёр фонда „Страна для жизни”. Валанцёрыць стаў задоўга да выбараў 2020 года, быў ратавальнікам ПРА „Анёл”, часта браў удзел у мерапрыемствах па пошуку зніклых людзей. Антона судзілі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам). Суддзя Дзіна Кучук прызначыла Сташэўскаму 8 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Нядаўна яго этапавалі ў папраўчую калонію № 15.
