Палітвязня Дзмітрыя Абрамука змясцілі ў штрафны ізалятар
Фігуранта так званай “карагоднай справы” ў Берасці Дзмітрыя Абрамука змясцілі ў ШІЗА, – паведамляюць праваабаронцы.

Яго судзілі двойчы. Спачатку — па “карагоднай справе”, Затым — за абразу Лукашэнкі. Шляхам складання ў суме прысудзілі тры гады абмежавання волі. Адбываць пакаранне адправілі на “хімію” ў ПК-9 у Віцебскай вобласці.
Пра тое, што палітвязня перавялі ў штрафны ізалятар, праваабаронцам расказалі яго суседзі па „хіміі”. Па іх словах, на Дзмітрыя склалі адразу чатыры рапарты, у тым ліку за тое, што ён адмовіўся прыбіраць туалет і лаяўся матам. Крыніцы таксама кажуць, што ёсць устаноўка складаць рапарты на Дзмітрыя і ў ізалятары.
“Такая практыка выкарыстоўваецца, каб зрабіць больш жорсткім пакаранне для вязняў, як гэта было і з Ігарам Банцэрам”, — адзначаюць праваабаронцы.
Беларускае Радыё Рацыя
