Палітвязня Дзяніса Івашына зноў змясцілі ў карцар



Пра гэта ў Facebook паведаміла яго маці Людміла Івашына.

Ён ужо не першы раз трапляе ў карцар у турме № 1 Гародні. Вядома, што Івашын там сустракаў Вялікдзень. Журналіста Івашына затрымалі ўвечары 12 сакавіка ў яго дома ў Гародні.

Праз тыдзень яму выставілі абвінавачванне паводле артыкула 365 Крымінальнага кодэкса („умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў”). Ён займаўся журналісцкімі расследаваннямі. У адным з іх напісаў пра былых супрацоўнікаў украінскага „Беркута”, якія служаць у міліцыі ў Беларусі.

У сакавіку Дзяніса Івашына прызналі палітвязнем.