Палітвязня Гундара перавялі на турэмны рэжым



Палітвязня Уладзіміра Гундара перавялі на турэмны рэжым.

Ад палітвязня родныя атрымалі ліст — першы за 2,5 месяцы. У ім Уладзімір Гундар паведаміў, што пераведзены на турэмны рэжым тэрмінам на 3 гады. За тры месяцы знаходжання ў бабруйскай калоніі два месяцы ён правёў у штрафным ізалятары. Паведамілі родныя вязня:

Інга атрымала ліст ад Валодзі, дачка. Караценькі ліст. Напісаў, што ў турме, тыдзень прызвычайваўся з 9 кастрычніка. Па суду яго ўсё ж такі туды прывезлі. Суд адбыўся 27 верасня. І па тым судзе яму прысудзілі 3 гады турмы.

Фігурант “справы Аўтуховіча” цяпер можа купляць рэчы і прадукты толькі на 37 рублёў у месяц. Таксама яму дазволена толькі 1 кароткатэрміновае спатканне ў год. Уладзіміра Гундара асудзілі на 20 гадоў калоніі. Цяпер свой тэрмін ён будзе адбываць у Магілёўскай крытай турме.

Беларускае Радыё Рацыя