Палітвязня Ігара Банцэра хочуць адправіць у калонію
Палітвязня Ігара Банцэра хочуць адправіць у калонію. Такога рашэння дамагаецца адміністрацыя ўстановы адкрытага тыпу №9 Віцебска, дзе музыка адбывае прысуд Ленінскага раённага суду Гародні, паведамляе harodniaspring.org.
Банцэра вінавацяць у парушэнні правілаў адбывання пакарання на хіміі. Суд вырашыць сітуацыю ўжо на гэтым тыдні – 23 верасня.
Адміністрацыя ўстановы выстаўляе прэтэнзіі Банцэру за нібыта неаднаразовыя парушэнні рэжыму: заснуў на крэсле, не пагаліўся, не ў час выканаў каманду «адбой». Начальства ўстановы такім чынам хоча замяніць музыку абмежаванне волі на поўнае пазбаўленне свабоды.
Банцэр такое стаўленне да яго лічыць далейшым палітычным пераследам, а прэтэнзіі перабольшанымі. Ён лічыць, што гэта помста за адмову напісаць прашэнне пра памілаванне.