Палітвязня Ігара Ледніка будуць судзіць за абразу Лукашэнкі
Палітзняволенага Ігара Ледніка будуць судзіць за артыкул у часопісе, у якім ён нібыта абразіў Лукашэнку.

Працэс над 60-гадовым барысаўскім актывістам, які мае другую групу інваліднасці, распачнецца 2 верасня. Ён пройдзе ў судзе Ленінскага раёна Менска. Справу будзе разглядаць Таццяна Шоцік.
Палітолаг, сябра БСДП з Барысава Ігар Леднік напісаў для партыйнага часопіса «Пазіцыя» артыкул «Мiжнародна прызнаны нейтралiтэт Беларусi — гарантыя бяспекi ў рэгiёне АБСЭ». Артыкул выйшаў 28 снежня 2020 года, а 7 чэрвеня 2021 года ён з’явіўся ў інтэрнэце.
Пракуратура Беларусі знайшла ў ім абразы і паклёп у адрас Лукашэнкі. Ігару Ледніку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Беларускае Радыё Рацыя
