Палітвязня Паўла Рэзановіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
15 гадоў таму
Палітвязня Паўла Рэзановіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым.
Яго затрымалі 1 снежня 2020 года разам з бацькамі: святаром Сяргеем Рэзановічам ды яго жонкай Любоўю Рэзановіч. Іх абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў, у тым ліку “акт тэрарызму” па так званай “справе Аўтуховіча”. Год таму Гарадзенскі абласны суд агучыў прысуд: Любові — 15 гадоў калоніі, Сяргею — 16 гадоў калоніі, а Паўлу — 19 гадоў калоніі.
Павел Рэзановіч на судзе заявіў, што супраць яго ўжываліся фізічныя і псіхалагічныя катаванні для таго, каб ён падпісаў загадзя падрыхтаваныя паказанні. Стала вядома, што 30 кастрычніка ў Шклове адбудзецца суд па замене Паўлу рэжыму ўтрымання на турэмны.
Беларускае Радыё Рацыя