Палітвязня Паўла Вінаградава асудзілі на 5 гадоў калоніі
Актывісту Паўлу Вінаградаву прысудзілі пяць гадоў зняволення. Яго судзілі за эмацыйны пост у Фэйсбуку. Абвінавачанне выставілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці)
— (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадмкі парадак, або актыўны ўдзел у іх),
— і (паклёп на прэзідэнта).
Суд над Вінаградавым зрабілі закрытым. Блогера затрымалі 22 снежня 2021 года. Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем.