Палітвязня Рубцова пакаралі за адмову працаўладкавацца



Палітвязня Юрыя Рубцова за адмову працаўладкавацца кіроўцам з заробкам у 4 мільёны пакаралі пазачарговым нарадам.

Юры Рубцоў

Юрый Рубцоў не цураецца гэтай працы, але пратэстуе супраць таго, што яму не могуць даць працу з сярэднім заробкам у 600 даляраў, пра якія заявіў сам Аляксандр Лукашэнка, кажа палітычны зняволены:

– Месца тут падтрымліваць трэба, гэтым займаюцца днявальныя асуджаныя па чарзе. Я атрымаў пазачарговы нарад за тое, што быццам адмовіўся ад працы, хаця я адмовіўся менавіта ад жабрацкага заробку.

Юрый Рубцоў лічыць, што калі яго кінулі за краты без віны, ён павінен атрымліваць заробак не толькі, каб утрымліваць сябе ў няволі, але і дапамагаць жонцы-пенсіянерцы.

Беларускае Радыё Рацыя