Палітвязня судзілі чацвёрты раз за 5 месяцаў
Палітвязня, якога вінавацяць у абразе міліцыянтаў у сацсетках, судзілі чацвёрты раз за 5 месяцаў.
Сёння, 7 верасня, над Аляксеем Ліпенем адбыўся працэс па чарговай падобнай справе. Раней за «абразу службовых асобаў» яго судзілі 13 красавіка, 31 траўня і 15 ліпеня. Сумарна мужчына атрымаў 5 гадоў «хіміі», паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Справы на Аляксея завялі за каментары ў адным з Telegram-каналаў. Сёння пацярпелым выступіў старэйшы ўчастковы інспектар міліцыі Светлагорскага РАУС, маёр Аляксандр Перавядзенцаў.
Суд вырашыў не павялічваць Аляксею Ліпеню тэрмін абмежавання волі, аднак аштрафаваў яго на 1000 рублёў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: spring96.org