Палітвязня Уладзіміра Гундара тэрмінова этапавалі ў калонію



Палітвязня Уладзіміра Гундара тэрмінова 7-га чэрвеня, на другі дзень пасля апеляцыйнага разгляду скаргі ў Гарадзенскім абласным судзе, этапавалі ў выпраўленчую калонію №2 у Бабруйску.

З 1 чэрвеня ён знаходзіўся ў карцары. На прапанову адваката перавесці пасля суда Гундара з карцара ў камеру, адміністрацыя Гарадзенскай турмы №1 адказала адмовай, маўляў, ён павінен адбыць у карцары пакаранне да 10 чэрвеня.

Нагадаем, што палітвязень Уладзімір Гундар пакараны 20 гадамі калоніі ўзмоцнена рэжыму, 18 з якіх – па «справе Аўтуховіча».

Беларускае Радыё Рацыя