Палітвязня Уладзіміра Гундара ў калоніі ўжо двойчы змяшчалі ў ШІЗА
17 гадоў таму
Гарадзенскі абласны суд 6 чэрвеня пакінуў прысуд палітвязню без зменаў — 20 гадоў калоніі. Ужо на наступны дзень адразу з карцара яго этапавалі ў калонію. Пры гэтым жонцы Гундара дазволілі спатканне з ім, але яна не паспела трапіць на яго праз хуткі этап.
У апошнім лісце Уладзімір напісаў, што яго ўжо двойчы адпраўлялі ў штрафны ізалятар — спачатку на 4 дні, а праз два дні пасля выхаду — яшчэ на 3 дні. Ён мяркуе, што ў бліжэйшы час яго зноў некалькі разоў закінуць у штрафны ізалятар, пасля чаго адбудзецца суд па замене рэжыму на турэмны.
Таксама палітвязень піша, што страчаны ў карцары слых да яго вярнуўся, але не цалкам — ён недачувае.
Крыніца: t.me/viasna96