Палітвязня Яўгена Нарэйку этапавалі ў СІЗА
Палітвязня Яўгена Нарэйку, які адбываў пакаранне ў Шклоўскай калоніі №17, этапавалі ў адзін з СІЗА.
У які менавіта родныя не ведаюць. Яны вельмі перажываюць, бо не ведаюць, куды завезці неабходныя рэчы, якія звычайна патрэбны вязню пасля этапавання, кажа адзін з былых палітвязняў:
– Знайшлі новы яшчэ каментар, і хутчэй за ўсё, новы артыкул будуюць яшчэ “шыць”. Можа быць, Менск ці Жодзіна. Знявага прэзідэнта. Але там пад пытаннем, я не ведаю дададуць яму тэрмін ці дададуць гэты артыкул. То бок агулам незразумела.
Па словах тых, хто ведае Яўгена, гэта чалавек гонару і годнасці, інтэлігент і інтэлектуал, які вылучае аўру дабра і аптымізму. Але прыгожыя цёмныя валасы 39-гадовага мужчыны ў калоніі сталі сівымі.
Яўгена Нарэйку асудзілі на 4 гады па трох крымінальных артыкулах, сыходзячы з каментароў і рэпоста. Віны Нарэйка не прызнаў.
Беларускае Радыё Рацыя