Палітвязня завалілі лістамі пасля публікацыі ў інтэрнэце



Даслалі таксама вялікую перадачу і грошы.

Палітзняволены 17-гадовы хлопец Дзяніс Хазей перажываў, што яму ніхто, апроч сваякоў, не піша ў калонію.

Але пасля публікацыяў пра хлопца ў медыях і блогах яму пачалі шмат пісаць. Даслалі вялікую перадачу і нават 175 рублёў!

«Калі даведаўся, што ты выставіў у інэт, я быў не злы, а шчаслівы. Не таму, што ўсе будуць пісаць, а таму што табе на мяне не абыякава…», – піша ён.

novychas.by