Палітвязням прыходзяць лісты з заклікам пісаць прашэнні аб памілаванні



Палітычным зняволеным, якія адбываюць пакаранне ў папраўчых установах адкрытага тыпу (так званая «хімія»), прапануюць да 31 жніўня напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі. Лісты з такім заклікам прыходзяць ад імя ўстановы «Круглы стол дэмакратычных сілаў» і падпісаныя палітолягам Юрыем Васкрасенскім, які называе сябе мэдыятарам паміж уладамі і апазыцыяй. Пра гэта паведамляе сайт тэлеканалу «Белсат». Паводле ліста, падрыхтаваны праект закону аб амністыі, які накіраваны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў і вывучаецца профільнай камісіяй. Рыхтуецца спіс асобаў для амністыі, і палітвязням прапануецца «паспрыяць» таму, каб туды трапіць. Цытата: «Мы разумеем, якія эмоцыі Вы адчуваеце. Дома Вас чакаюць родныя і блізкія. Вы можаце вярнуцца да вольнага жыцьця, прыносячы карысьць сваёй сям’і, што так неабходна ва ўмовах небывалага эканамічнага ціску на нашу краіну». Паводле тэлеканалу, разаслана 620 падобных лістоў. Тыя, хто напіша прашэнне, нібыта маюць шанец выйсці на волю да 17 верасьня, абвешчанага дня адзінства. «Белсат» адзначае, што заклікаюць пісаць прашэнне аб памілаваньні не толькі вязняў, але і ўсіх, хто знаходзіцца пад следзтвам у палітычных справах.

Беларускае Радыё Рацыя