Палітвязнямі прызнаныя яшчэ 10 чалавек, агульная колькасць дасягнула 627
Беларуская праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі яшчэ 10 чалавек. У спіс уключаныя: Уладзімір Кобрынец, Ілля Верамей (узятыя пад варту, выстаўленыя абвінавачванні па арт. масавыя беспарадкі), Яўген Рубашка, Аляксандр Бялоў, Уладзімір Калач, Надзея Калач, Пётр Марчанка, Юлія Марчанка (Юніцкая), Антон Шніп (узятыя пад варту, выстаўленыя абвінавачванні па арт. арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), Аляксей Якубук.
Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 627. Праваабаронцы патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.
Статус былых палітвязняў маюць 79 чалавек, у тым ліку Вітольд Ашурак, які памёр у турме.
Беларускае Радыё Рацыя