Палітвязняў у Беларусі вызвалілі па просьбе Папы?



20131120095955Апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці заявіў, што вызваленне беларускіх вязняў сумлення адбылося пры непасрэдным удзеле Папы Францішка. «Гэта было зроблена па непасрэднай просьбе Папы. Мы гэтым ганарымся, таму што гэта прынесла ў некаторай ступені гармонію ў дзяржаве. Я рады, што беларускае грамадства ацаніла гэтыя дзеянні Папы,» – адзначыў пасол Ватыкана ў Беларусі.

Ён таксама абверг інфармацыю пра магчымы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Ватыкан у верасні гэтага года і нагадаў, што Папа не сустракаецца з прэзідэнтамі, тэрмін паўнамоцтваў якіх падыходзіць да канца. Пра гатоўнасць Ватыкана прыняць Лукашэнку заяўляў кардынал П’етра Паралін падчас прыезду ў Менск у сакавіку гэтага года. Паводле яго слоў, магчымасць арганізацыі такога візіту абмяркоўвалася падчас яго сустрэч з прадстаўнікамі беларускіх дзяржаўных органаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота impacttv.tv