Палітвязню Андрэю Аляксандраву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай



Медыяменеджару і журналісту Андрэю Аляксандраву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай на два месяцы — да 12 лістапада. Пра гэта ён паведаміў у лісце сваім сябрам.

Аляксандраў і яго дзяўчына Ірына Злобіна знаходзяцца за кратамі ўжо восем месяцаў. Яны былі затрыманыя ў Менску 12 студзеня. Першапачаткова Аляксандраву было выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. Мелася на ўвазе тое, што Аляксандраў і Злобіна аплацілі больш за 250 штрафаў розным асобам. Грошы для гэтых мэтаў былі выдзеленыя фондам By_help. Затым Аляксандрава абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве, ухіленні ад выплаты падаткаў. У СІЗА Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна пастаўленыя на ўлік як асобы, схільныя да экстрэмізму.

Па стане на 14 верасня ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 667 чалавек. Некалькі тысяч праходзіць па палітычных справах.

Беларускае Радыё Рацыя