Палітвязню журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачванне



Журналісту Дзянісу Івашыну прад’явілі новае абвінавачанне, паведаміла жонка палітвязня Вольга Івашына ў «Фэйсбуку».

Па яе інфармацыі, мужу працягнуты тэрмін утрымання пад вартай да 8 месяцаў 28 дзён. журналіст ўтрымліваецца ў турме ў Гародні ўжо 191 дзень. Згодна з дакументам, які даслаў жонцы журналіста начальнік следчага аддзела КДБ Варанецкі, Дзянісу Івашыну выстаўлены абвінавачанні: у здзяйсненні «менш цяжкага» і «асабліва цяжкага» злачынстваў. Як лічыць Вольга Івашына, адно з абвінавачванняў, якое адносіцца да менш цяжкіх, прадугледжана арт. 365 Крымінальнага кодэкса (ўмяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка ўнутраных спраў), на падставе якога яго і затрымалі. Аб другім абвінавачванні родным палітвязня нічога не вядома.

«Чаго чакалі шэсць месяцаў, каб выставіць новае абвінавачанне невядома ў чым? А скончыцца тэрмін «дасудовага» ўтрымання па гэтым невядомай артыкуле, яшчэ нешта прыдумаюць?» – задаецца пытаннямі Вольга Івашына.

Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.