Палітычна матываваныя судовыя справы на Берасцейшчыне ў мінулым годзе дамінавалі
Берасцейскія і пінскія беспарадкі, абраза Лукашэнкі, сілавікоў і чыноўнікаў і „карагодная справа”. Такія самыя папулярныя і масавыя палітычна матываваныя крымінальныя справы разглядаліся на Берасцейшчыне цягам года, – распавяла праваабаронца „Вясны”.
– З той сферы, якая мне блізкая, менавіта з праваабарончай, то было вельмі шмат судовых разглядаў па палітычна матываваных справах. Атрымлівалі розныя пакаранні – ад калоніі, да хатняй «хіміі».

На пачатак 2022 года ў Берасцейскай вобласці палітвязнямі лічацца звыш 210 чалавек. Дзясяткі яшчэ не прызнаныя, але таксама праходзяць па крымінальных палітычна матываваных справах, ці ўжо адбываюць пакаранне ў выглядзе так званай „хіміі”.
Беларускае Радыё Рацыя
