Палітычнай зняволенай Галіне Дзербыш патрэбная дапамога
Палітычнай зняволенай Галіне Дзербыш патрэбная дапамога па аплаце адваката.
Дачка пенсіянеркі з Абухава просіць людзей дапамагчы з аплатай адваката. “Мы мусім аплаціць запазычанасць (9800 рублёў). Большую частку сродкаў за паслугі адваката ўдалося аплаціць, але на дадзены момант маем патрэбу ў дапамозе, бо сумы не маленькія. Калі ў кагосьці ёсць магчымасць дапамагчы, наша сям’я будзе вам удзячная і прадаставіць асабіста справаздачу пры неабходнасці” – перадае словы дачкі Галіны Дзербыш сайт “Гарадзенская праваабарона”. Там жа можам знайсці рэквізіты для пераводу.
Галіна Дзербыш — фігурантка “справы Аўтуховіча”. Галіну абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса. Ёй сёння прысудзілі 20 гадоў зняволення ў калоніі. Жанчына цалкам не прызнала сваю віну.
Дзербыш мае інваліднасць другой групы, у яе анкалагічнае захворванне і праблемы з сэрцам.
Беларускае Радыё Рацыя