Палітыка Кітая да ўйгураў прыраўнаная да павольнага дэмаграфічнага „генацыду”



Мэр калумбійскага горада прывёў у паліцыю ўласнага сына за парушэнне каронавірусных правілаў. Кітай працягвае здзекі з уйгураў. Пра што напісала сусветная прэса ў сераду, даведаемся з агляду Кастуся Багушэвіча.

Кітай прымушае жанчын да стэрылізацыі або выкарыстання супрацьзачаткавых сродкаў у спробе абмежаваць колькасць уйгураў і іншых карэнных народаў Сіньцзяна. Аб гэтым паведамляецца ў дакладзе Jamestown Foundation. У дакладзе, падрыхтаваным экспертам па Кітаі Адрыянам Зэнцэм, гаворыцца, што палітыка Паднябеснай можа быць прыраўнаная да павольнага дэмаграфічнага „генацыду”.

Дакумент стаў штуршком да заклікаў да міжнароднага расследавання ў дачыненні да палітыкі Кітаю. Пекін называе абвінавачванні „неабгрунтаванымі”. Улады гэтай краіны ўжо сутыкаліся з асуджэннем за прымусовае ўтрымліванне больш мільён уйгураў і прадстаўнікоў іншых карэнных этнічных груп Сіньцзяна ў канцэнтрацыйных лагерах з пачатку 2017 года. Менавіта так характарызуюць некаторыя краіны ўстановы, у якіх утрымліваюцца жыхары рэгіёну. Кітай кажа, што лагеры з’яўляюцца цэнтрамі перавыхавання і падрыхтоўкі, неабходнымі для барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам. Уйгуры — самая буйная цюркамоўная карэнная абшчына ў Сіньцзяне. У рэгіёне таксама пражываюць этнічныя казахі, кіргізы, таджыкі, дунгане, татары і іншыя. А таксама ханьцы, гэта самая вялікая этнічная група Кітаю, яны ж з’яўляюцца другі па велічыні народнасцю ў Сіньцзяне.

Аналіз урадавых дадзеных паказаў моцнае зніжэнне натуральнага прыросту насельніцтва ў Сіньцзяне. У дзвюх найбуйнейшых ўйгурскіх прэфектурах нараджальнасць у перыяд з 2015 па 2018 год знізілася на 84 працэнты. Гэтыя паказчыкі працягвалі падаць і ў 2019 годзе. Стэрылізацыя не адзіны спосаб кантролю насельніцтва карэнных народаў Сіньцзяна. СМІ паведамлялі аб тым, што ўйгурскія жанчыны супраць сваёй волі выходзяць замуж за мужчын ханьскай нацыянальнасці. Адзначалася, што ў выпадку адмовы ад уступлення ў такі шлюб, жанчыну і яе сваякоў могуць арыштаваць або саслаць у „лагеры”. Акрамя таго, у мусульманскія сям’і ў Сіньцзяне па-ранейшаму падсяляюць наглядчыкаў, якія потым дакладваюць уладам аб рэлігійнай практыцы уйгураў.

Пад санкцыі павінны патрапіць не толькі будаўнікі газаправода, але і партыі, юрысты і страхавыя кампаніі. Сенат Кангрэсу ЗША ўключыў новыя санкцыі супраць газаправода „Паўночная плынь-2” у праект абароннага бюджэту. Пра гэта ў аўторак заявіў сенатар-рэспубліканец Стыў Вомак, на якога спасылаецца радыё „Нямецкая хваля”.

„Пуцін хоча выкарыстоўваць газаправод „Паўночная плынь-2″ у якасці інструмента прымусу. Ён хоча закласці бомбу пад нашымі саюзнікамі ва Украіне і Польшчы і павялічыць залежнасць ад расейскага газу. Я ганаруся тым, што стаў сааўтарам санкцый, накіраваных на спыненне яго будаўніцтва, і апладзірую Сенату за ўключэнне гэтага прыярытэту ў бюджэт нацыянальнай абароны”, – сказаў Вомак. Каб новыя санкцыі ўступілі ў сілу, законапраект павінны ўхваліць у абедзвюх палатах Кангрэса, пасля чаго дакумент павінен падпісаць прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.

Работы па будаўніцтве газаправода ў цяперашні час прыпыненыя з-за санкцый ЗША ў дачыненні да еўрапейскіх падрадчыкаў, якія ўступілі ў сілу ў снежні 2019 года. Яны прадугледжваюць забарону на ўезд у Злучаныя Штаты для прадстаўнікоў гэтых кампаній, а таксама замарозку любых актываў на тэрыторыі краіны. „Паўночная плынь-2” павінна быць пракладзена па дне Балтыйскага мора паралельна з ужо існуючым першым газаправодам. Краіны, праз тэрытарыяльныя воды якіх праходзіць новы газаправод (Фінляндыя, Швецыя, Нямеччына, Данія), дазволілі пракладку трубаў. ЗША і шэраг еўрапейскіх дзяржаў выступаюць супраць будаўніцтва газаправода. На іх думку, ён ўзмоцніць залежнасць Еўропы ад паставак расейскага газу.

Мэр горада Хуан-дэ-Акоста ў Калумбіі прывёў уласнага сына ў паліцыю за парушэньне каменданцкай гадзіны, уведзенай для стрымлівання распаўсюджвання каронавіруса. Карлас Хігінс Вілануева сказаў, што ён павінен быць прыкладам іншым. „Мая сям’я першая, хто павінна выконваць правілы”, – заявіў ён. У Калумбіі было зафіксавана больш за 95 000 выпадкаў віруса, а больш за 3300 чалавек памерлі. Хуан-дэ-Акоста мае другое месца ў краіне па колькасці інфекцый пасля сталіцы Багаты. Мэр Хігінс размясціў фотаздымкі, як ён скіраваў сына, пляменніка і мужчыну, якога ён назваў „вялікім сябрам”, у паліцыю, дзе папрасіў супрацоўнікаў „змагацца з парушальнікамі правілаў, калі яны палічаць патрэбным”, піша ВВС. Дзеянні мэра атрымалі высокую ацэнку, жыхары кажуць, што ён на практыцы паказаў прыказку „закон пачынаецца дома”.

Агляд сусветнай прэсы падрыхтаваў Кастусь Багушэвіч.

Фота islamnews.ru