Палітзняволенага Алеся Пушкіна пачнуць судзіць 10-га сакавіка 



Мастака абвінавачваюць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: наўмысныя дзеянні па рэабілітацыі нацызму, учыненыя групай асоб, і здзек з дзяржаўных сімвалаў.

За кратамі Пушкін утрымліваецца ўжо 11 месяцаў.  Палітвязня пачнуць судзіць у Менскім гарадскім судзе 10 сакавіка ў 11:00. Справу будзе весці суддзя Алена Шылько.